У Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшло ўрачыстае мерапрыемства прысвечанае 75-годдзю ўтварэння Гродзенскага обласнога аб’яднання прафсаюзаў

Напярэдадні чырвонай даты календара з раённай сцэны гучалі віншаванні прафсаюзным арганізацыям 75 годдзем з дня заснавання Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.
Сапраўды, прафсаюзы арганізацыі работнікаў – рэальная сіла, якая накіроўвае ўсе свае намаганні на паляпшэнне дабрабыту нашага народа, нашай краіны. Да прысутных у зале звярнуўся старшныя Іўеўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Анатолій Букліс. У прыватнасці, ён адзначыў, што 20 кастрычніка 1948 года на I абласной міжсаюзнай канферэнцыі прафсаюзаў абраны Гродзенскі абласны савет прафсаюзаў. Іўеўшчына таксама была ахоплена прафсаюзным рухам, былі створаны раённыя арганізацыі галіновых прафсаюзаў. Напрыклад, райкам работнікаў сельскагаспадарчай галіны быў створаны ў сакавіку 1965 года. Першым яго кіраўніком быў Дзмітрый Іларыёнавіч Кузняцоў.
Адзначаючы юбілейную прафсаюзную дату, Анатолій Букліс узгадаў людзей, якія, аддалі прафсаюзнай працы значную частку сваёй працоўнай біяграфіі, якія выбудоўвалі сістэму прафсаюзнай працы, сістэму сацыяльнага партнёрства.Так, райкам прафсаюза работнікаў сельскагаспадарчай галіны ў розны час узначальвалі Сяргей Іванавіч Жыдзель, Сяргей Кірылавіч Казановіч, Віктар Антонавіч Вярстак, Іосіф Станіслававіч Лушко.
38 гадоў аддала прафсаюзнай рабоце Алена Мікалаеўна Бутурля, 19 гадоў Ядвіга Іосіфаўна Філіповіч. У райкаме культуры працавалі Соф’я Юр’еўна Місура, Леанарда Міхайлаўна Сантоцкая.
Сістэму працы прафсаюза работнікаў адукацыі будавалі Ванда Казіміраўна Рымашэўская, Канстанцін Станіслававіч Траццякевіч, Станіслава Станіславаўна Захар. Прафсаюз дзяржаўных устаноў узначальвалі Лілія Іосіфаўна Грынюк, Іван Емяльянавіч Салейка, Франц Вацлававіч Марцінкевіч.
–У розныя перыяды гісторыі прафсаюзы мелі розную структуру, ставіліся розныя прыярытэтныя задачы, але заўсёды галоўным у прафсаюзным руху заставалася ўзаемападтрымка і ўзаемадапамога, – падсумаваў Анатолій Букліс.
За шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё прафсаюзнага руху і ў сувязі з 75-годдзем утварэння Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў узнагародзілі Граматамі Савета Іўеўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў узнагародзілі Дануту Пецько і Франца Мацейка – ветэранаў працы аграпрамысловага комплексу; Лілію Чаеўскую і Пятра Куніцкага – работнікаў дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Іўеўскі лясгас”.
Вольгу Мікулка, інжынера Іўеўскага РУП ЖКГ; Міхаіла Гіля, акампаніятара народнага ансамбля установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”; Маргарыту Цэдзік – галоўнага спецыяліста упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама; Святлану Гаўрылюк, супрацоўніка ўпраўлення цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання дзяржаўнай установы “Іўеўскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных устаноў”; Наталлю Лапата, настаўніка Іўеўскай сярэдняй школы, старшыню пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі; Таццяну Шумакову – метадыста Іўеўскага навучальна-метадычнага кабінета, старшыню пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.
Ірына Бутурля.
Станіслаў Зянкеквіч (фота).