Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшло ўрачыстае мерапрыемства да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адбылося самавызначэнне Беларусі, стварэнне нацыянальнай дзяржавы на савецкай аснове. На карысць менавіта гэтай формы дзяржаўнасці гаварылі настроі беларускага грамадства, прывабнасць палітычнай праграмы бальшавікоў, узрослая ваенная моц Савецкай Расіі на Заходнім фронце. БССР першапачаткова заняла тэрыторыю шасці паветаў былой Мінскай губерні – толькі частку Цэнтральнай Беларусі. Але маленькая рэспубліка з плошчай усяго 50 тыс. кв.км і насельніцтвам у 1,5 млн чалавек стала адным з сузаснавальнікаў Савецкага Саюза і сабрала вакол сябе спачатку ўсходнебеларускія, а потым і заходнебеларускія землі. Сучасная Беларусь – прамы правапераемнік БССР, а БССР стала магчымай толькі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Аб гэтым у сваім звароце да прадстаўнікоў улады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзі гаварыла першы сакратар раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, старшыня Суботніцкага сельсавета Валянціна Філон.
– І сёння мне хочацца працытаваць выказванне аднаго з самых аўтарытэтных і ўплывовых палітыкаў сучаснасці, педагога, гісторыка, лідэра нацыі – нашага Прэзідэнта, які адкрыта заявіў аб тым, што пытанні сацыяльнай справядлівасці, сапраўднага народаўладдзя і сацыяльнаарыентаванага, па сутнасці сваёй сацыялістычнага, вектара далейшага развіцця краіны з’яўляюцца базісам сацыяльна- палітычнага накірунку, які праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь, – зазначыла Валянціна Станіславаўна. – Яго асновы былі закладзены нашымі дзядамі і прадзедамі, а вытокі нашай ідэалогіі, ідэалогіі інтэрнацыяналізму, патрыятызму, грамадзянскасці і праўды, бяруць пачатак у кастрычніку далёкага 1917-га.
Мерапрыемства прадоўжылася вінашавальным канцэртам Навагрудскага раёнага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Ірына Бутурля.
Станіслаў Зянкеквіч (фота).