25 мая адбудзецца фэст “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”
Вабяць сваей прыгажосцю мясціны ў Жамыслаўлі. Вялікі ўклад у росквіт Жамыслаўльскай зямлі ўнёс знакаміты род Умястоўскіх які жыў і працаваў тут у 18-19стагоддзях.
25 мая 2024 года запрашаем на фэст “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх” які адбудзецца ў 17:00 гадзін у аг.Жамыслаўль на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу.
У праграме:
– тэатралізаванае шэсце “Фэст збірае гасцей”;
– акцыя “Пасланне праз стагоддзі”;
– квэст “Дрэвы-экзоты парка Умястоўскіх”
– канцэртныя выступленні творчых калектываў ўстаноў культуры
Іўеўскага і Ашмянскага раёнаў;
– канцэрт “Девушка с аккордионом” Кацярыны Леўдаровіч;
– эстрадны канцэрт “Мелодыі Жамыслаўльскага парку”;
– святочнае фаер-шоу
На працягу свята працуюць: выстаўка “З гісторыі фэста” , атракцыёны, гандлёвыя палаткі, майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці, выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя.
У вас будзе магчымасць пакатацца на поні і адведаць духмянай юшкі.
Аркамітэт