Іўеўскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай кульутры заняў першае месца у ХV Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет»

Іўеўскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай кульутры заняў першае месца у ХV Рэспубліканскім
фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет».

Ірына Смірнова – загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі ЦКіВЧ”, сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, лаўрэат абласной прэміі А.І.Дубко, носьбіт элемента гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення”. Прадставіла калекцыю работ па саламапляценню.

Юзэфа Старасціна – загадчык сектара рамёстваў і традыцыйных культур аг.Геранёны,чалавек Года Гродзеншчыны ў 2023 годзе, Народны майстар РБ ,сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, лаўрэат абласной прэміі А.І.Дубко, носьбіт элемента гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспубліке Беларусь “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення .На Рэспубліканскім фестывалі –кірмашы “Вясновы букет” прадставіла калекцыю работ па саламапляценню.

Вера Чурэйна – майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, Народны майстар РБ, сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, лаўрэат абласной прэміі А.І.Дубко, носьбіт элемента гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення”. Прадставіла калекцыю работ па саламапляценню.

Наталля  Дунай – майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры . Калекцыя работ: беларуская лялька,тканыя паясы.

Маргарыта Канцэвіч – кіраўнік гуртка аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.Прадставіла калекцыю вышытых рушнікоў.

Ганна Пуйдак –актыўная ўдзельніца клуба майстроў народнай творчасці”Скарбніца” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.Прадставіла калекцыю вышытых і тканых абрадавых рушнікоў.

“ИК”