25 мая адбудзецца фэст “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”

Вабяць сваей прыгажосцю  мясціны ў Жамыслаўлі. Вялікі ўклад у росквіт Жамыслаўльскай зямлі ўнёс знакаміты род Умястоўскіх які жыў і працаваў тут у 18-19стагоддзях.

25 мая 2024 года запрашаем на фэст “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”   які адбудзецца ў 17:00 гадзін у аг.Жамыслаўль на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу.

У праграме:

 – тэатралізаванае шэсце “Фэст збірае гасцей”;

– акцыя “Пасланне праз стагоддзі”;

–  квэст “Дрэвы-экзоты парка Умястоўскіх”

–  канцэртныя выступленні творчых калектываў ўстаноў культуры

Іўеўскага і Ашмянскага раёнаў;

– канцэрт “Девушка с аккордионом” Кацярыны Леўдаровіч;

–  эстрадны канцэрт “Мелодыі Жамыслаўльскага парку”;

– святочнае фаер-шоу

На працягу свята працуюць: выстаўка “З гісторыі фэста” , атракцыёны, гандлёвыя палаткімайстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці, выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя.

У вас будзе магчымасць пакатацца на поні і адведаць духмянай юшкі.

     Аркамітэт