У Іўі адбыўся абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”

У Іўі адбыўся абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”.

У фестывалі прынялі ўдзел харавыя калектывы з Астравецкага, Ашмянскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Навагрудскага, Смаргонскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці.

Артысты падаравалі гледачам свой талент і цудоўны настрой. Удзельнікі фестывалю былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, у тым ліку і ад Іўеўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, другіх грамадскіх аб’яднанняў.

Фота Станіслава Зянкевіча.